Каранавірусам заразілася больш за 1 мільён 600 тысяч чалавек
У свеце налічваецца ўжо больш за 1 мільён 600 тысяч чалавек, якія заразіліся каранавірусам. Памерлі ад COVID-19 95 731 пацыентаў, вылечыліся больш за 355 тысяч.
На першым месцы ў гэтым спісе знаходзяцца Злучаныя Штаты — больш за 466 тысяч. У Іспаніі налічваецца больш за 153 тысячы, у Італіі — больш за 143 тысячы.
У СНД найбольшая колькасць заражэнняў зафіксаваная ў Расіі — 10 131 выпадкаў. У сумную тройку лідараў уваходзяць таксама Беларусь (1486) і Малдова (1289). Найбольшая колькасць смерцяў у пацыентаў з каранавірусам зарэгістраваная ў Малдове — 29 чалавек (2,25% хворых). У Беларусі памерлі 16 пацыентаў з каранавірусам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.