Каранавірусная сацыялогія: 11,7% беларусаў баяцца, што хутка пачнуцца пратэсты

Беларускія рублі / Еўрарадыё
Беларускія рублі / Еўрарадыё

У Беларусі нарастае сацыяльная напружанасць. 11,7% грамадзян краіны асцерагаюцца, што хутка пачнуцца вулічныя пратэсты. Пра гэта падчас сустрэчы "Сацыяльныя наступствы пандэміі і неабходныя меры падтрымкі насельніцтва" расказала журналістам акадэмічны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Кацярына Барнукова.

Асноўная прычына пратэставых настрояў — падзенне даходаў. Паводле апошніх звестак сацыёлагаў, больш за ўсё у траўні губляюць у заробках работнікі транспарту і сувязі, прамысловасці (у красавіку — сферы паслуг). 73% з тых, хто ўжо адчуў падзенне даходаў, чакаюць, што яны знізяцца яшчэ.

Па звестках сацыёлагаў, калі ў красавіку даходы хутчэй за ўсё падалі ў Мінску, то ў траўні яны сталі зніжацца і ў малых гарадах з насельніцтвам да 5 тысяч чалавек. Рэспандэнты канстатуюць прыкметнае скарачэнне дзелавой актыўнасці. Таксама на ўзровень даходаў паўплывала змяненне курса беларускага рубля да замежных валют.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі