Каранік: у Мінску каранавірус выявілі ў 90 работнікаў хуткай дапамогі

Каранік: у Мінску каранавірус выявілі ў 90 работнікаў хуткай дапамогі

У Мінску каранавірус выявілі ў 90 работнікаў хуткай дапамогі. Пра гэта ў пятніцу на брыфінгу паведаміў міністра аховы здароўя Уладзімір Каранік. Паводле яго слоў, 23 — гэта медработнікі, астатнія — кіруючыя супрацоўнікі і абслугоўваючы персанал.

Усе супрацоўнікі хуткай, якія заразіліся, знаходзяцца пад назіраннем. Іх стан ацэньваецца як здавальняючы, цяжкіх выпадкаў няма. Каранік заявіў, што з гэтай сітуацыі зроблены высновы. Ён падкрэсліў, што медыкам сродкамі абароны трэба карыстацца пастаянна, а не толькі падчас выездаў.

Сітуацыя на абслугоўванне па выкліках хуткай не паўплывае, запэўніў міністр. Па яго словах, на раніцу 16 красавіка ў краіне было 419 выпадкаў заражэння медыкаў каранавірусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі