У Беларусі памерлі яшчэ 2 чалавекі з каранавірусам, агучаны звесткі па рэгіёнах

У Беларусі памерлі яшчэ 2 чалавекі з каранавірусам, агучаны звесткі па рэгіёнах

У Беларусі за суткі памерлі яшчэ 2 чалавекі з каранавірусам. Колькасць ахвяр павялічылася да 42. Пра гэта ў Telegram паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. За апошні дзень дадалося 575 выпадкаў COVID-19, іх агульная колькасць ужо складае 4779.

На брыфінгу прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя паведамілі інфармацыю па рэгіёнах: Мінск — 2308 чалавек, Віцебская вобласць — 1282, Мінская вобласць — 588, Магілёўская — 217, Гомельская — 193, Брэсцкая — 112, Гродзенская вобласць — 79 заражаных.

Ачунялі і выпісаны з бальніц 342 чалавекі.

На сённяшнюю раніцу праведзена 86,8 тысячы тэстаў на каранавірус (на ўчора — 81,2 тысячы).

У Беларусі памерлі яшчэ 2 чалавекі з каранавірусам, агучаны звесткі па рэгіёнах

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі