У Докшыцкім раёне пацверджаны 72 выпадкі COVID-19
У Докшыцкім раёне пацверджаны 72 выпадкі COVID-19. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі. Трывожныя звесткі пра сітуацыю ў Докшыцах апошнім часам часта з'яўляліся ў СМІ. На 8 красавіка ў раённым шпіталі было 85 пацыентаў з пнеўманіяй, у тым ліку і з каранавірусам. І вось з'явілася афіцыйнае пацверджанне пра дзясяткі выпадкаў заражэння COVID-19.
72 выпадкі — гэта вельмі шмат для Докшыцкага раёна, у якім няма і 23 тысяч жыхароў (у Докшыцах — амаль 7 тысяч жыхароў).
У Бешанковіцкім раёне зарэгістравана 27 выпадкаў каранавіруса, у Лёзненскім — 22, у Браслаўскім і Мёрскім раёнах — па 1 выпадку. Вішнявецкі сцвярджае, што "крытычнай сітуацыі сёння там няма".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.