Карціну ўраджэнца Беларусі прадалі за 18 мільёнаў долараў (фота)
На аўкцыёне Christie's. Гэта рэкорд для твораў мастака Хаіма Суціна, які паходзіць з Міншчыны.
Карціна мае назву "Маленькі кандытар", яна была напісаная каля 1927 года.
Таленавіты мастак Хаім Суцін жыў у галечы. Ён памёр у 1943 годзе ў Парыжы, за яго труной ішоў толькі адзін чалавек — Пабла Пікаса.