Карціну з беларускай чэмпіёнкай Вольгай Корбут прадаюць за 40 тысяч долараў

Карціну з беларускай чэмпіёнкай Вольгай Корбут прадаюць за 40 тысяч долараў

6 кастрычніка на лонданскім аўкцыёне Christie's выставяць на продаж партрэт чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі, беларускай гімнасткі Вольгі Корбут.

Аўтаркай карціны стала мастачка Люсі Макензі з Шатландыі. Карціну яна намалявала яшчэ ў 1998 годзе. Як піша myfin.by, лот ацанілі ў 26-40 тысяч долараў. Даўжыня карціны — 2,13 м, вышыня — больш за адзін метр.

Твор выкананы ў незвычайнай манеры. Чэмпіёнка паказаная падзеленымі на палоскі фрагментамі, быццам глядач бачыць яе праз шкляную прызму.

Паведамляецца, што гімнастка паказаная не падчас свайго трыумфу на Алімпіядзе 1972 года ў Мюнхене, а падчас паразы на паралельных брусах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі