Карціны мастака Алеся Пушкіна не пускаюць на выставу ў Швецыю
З паданых у Міністэрства культуры 17 прац дазволілі вывезці толькі 3 пейзажы Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам мастак.
Алесь Пушкін: “Толькі 3 пейзажы “Мой Бобр, “Бобр зімой” яна (чыноўніца — Еўрарадыё) дазволіла. Гаворыць: “Вязі, слаў радзіму пейзажамі, няма чаго ганьбіць радзіму ўсялякімі паліцаямі, калючымі дратамі, гэтымі усімі замкамі, сякерамі і шпакоўнямі”.
Пазасталыя 14 прац Міністэрства кульутры будзе разглядаць яшчэ 10 дзён. Між іншым выстава ў шведскім горадзе Кальмары адкрываецца ўжо 4 снежня. Калі сёння карціны не патрапяць на паром, на выставе іх таксама не будзе.
Цікава, што “забракаваныя” Мінкультам карціны ў канцы кастрычніка Алесь Пушкін ужо вывозіў на выставу ў Осла, і тады прэтэнзій да іх не ўзнікала.
А вось у самім Мінкульце кажуць, што ў сітуацыі вінаваты сам мастак, які не звярнуўся да чыноўнікаў раней. А падставаў, каб зрабіць для Алеся Пушкіна выключэнне, там не бачаць, паведаміла Еўрарадыё начальніца Аддзела па вывазе культурных каштоўнасцяў праз мытную мяжу Таісія Капыльская:
“Гэта ж не значыць, што ў мяне адзін, прабачце, Саша. Ёсць агульнае заканадаўства. Учора ён стаяў у чарзе, але мы ж не можам праз усіх людзей пераскочыць і працаваць толькі з ім. 10 дзён гэта не так шмат. Ён вельмі добра разумее, што зараз Каляды, вельмі шмат музыкаў едуць, дзяцей, вучыцца едуць. У нас увесь час нейкія пытанні ўзнікаюць”.
Фота: vgolos.com.ua, www.pushkin.by