Карэспандэнта расійскага "Первого канала" пазбавілі акрэдытацыі ў Беларусі

Карэспандэнта расійскага "Первого канала" пазбавілі акрэдытацыі ў Беларусі

МЗС Беларусі пазбавіў акрэдытацыі карэспандэнта расійскага "Первого канала" Аляксея Кручыніна. Пра гэта было паведамлена ў вечаровых навінах на тэлеканале "Беларусь 1". 

Можна меркаваць, што нагодай стаў нядаўні сюжэт на тэлеканале, прысвечаны распаўсюду каранавіруса ў Стоўбцах. Кручынін пагаварыў з тымі, хто перахварэў на COVID-19, і са сваякамі памерлых. У тэлесюжэце крытыкавалася палітыка беларускіх уладаў падчас распаўсюду каранавіруса.

Увечары 6 траўня па "Беларусь 1" паказалі 18-хвілінны сюжэт "Інфармацыйная атака на Беларусь. 7 фэйкаў у адным сюжэце федэральнага канала Расіі". У ім беларускія журналісты апраўдвалі беларускую сістэму аховы здароўя, наракалі на тое, як з каранавірусам змагаюцца ў Расіі, а працу сваіх расійскіх калег назвалі прапагандысцкім дном.

Што праўда, і ў працы журналістаў беларускага тэлебачання не абыйшлося без фэйкаў. Параўноўваючы Беларусь і Польшчу, яны заявілі: "Нашы суседзі — у 4 разы менш тэстаў. У 4 разы менш выяўленняў". Насамрэч, у Польшчы зроблена амаль удвая больш тэстаў, чым у Беларусі. А выпадкаў COVID-19 выяўлена на чвэрць менш: 14431 у Польшчы супраць 19255 у Беларусі (дадзеныя СААЗ).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі