"Карона", "Форт", Kent і некаторыя іншыя маркі цыгарэт падаражэюць з 1 жніўня
Праз тыдзень паліць у Беларусі стане даражэй. З 1 жніўня вырастуць цэны на 32 маркі цыгарэт. Пра гэта са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах паведамляе TUT.by.
З 1 жніўня падаражэюць некаторыя цыгарэты гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман". Так, Cooper Gold, Cooper, Cooper super slims Red, Cooper super slims Gold падаражэюць да 1,55 рубля, Velvet Red, Velvet Blue, Velvet Ruby, Velvet Jade, Velvet Coral, Velvet Menthol — да 1,7 рубля, Kent Mode Blue, Kent Mode Silver — да 2,5 рубля, Oscar Gold, Oscar Silver, Oscar Gold superslims, Oscar Silver superslims, Oscar Gold compact, Oscar Silver compact, Oscar Blue — да 1,85 рубля.
Вырастуць і цэны на цыгарэты кампаніі "Тытунь-інвест". "Карона" і "Карона блакітная" падаражэюць да 1,04 рубля, "Карона" (10 цыгарэт) і "Карона блакітная" (10 цыгарэт) — да 0,51 рубля, "Карона слім" — да 1,03 рубля, "Карона стыль", "Карона эліт" — да 0,91 рубля, "Карона Super Slims", "Карона блакітная Super Slims", "Карона Menthol Super Slims" — да 0,94 рубля, "Форт", "Форт 7" — да 0,96 рубля, "Форт слім" — да 0,93 рубля, Camel Black — да 1,85 рубля.
Да 2,1 рубля паднімуцца цэны на Camel Filters ды Camel Blue, якія увозіць кампанія "Беларусьгандаль".