Карым Бензема каштуе як цэлая зборная Беларусі
А самыя дарагія беларускія футбалісты — Глеб, Жаўноў, Карніленка і Крывец. Напярэдадні матчу са зборнай Францыі Еўрарадыё склала топ “найкаштоўнейшых” гульцоў нашай каманды.
Асноўны варатар зборнай Беларусі Юрый Жаўноў “таннее”. У снежні 2009 года за яго гатовыя былі аддаць 4,1 мільёна еўра. Сёння — толькі 2,5 мільёна. Затое варатар “Растова” Антон Амельчанка расце ў кошце: з 500 тысяч еўра ў пачатку 2008 года да 1,5 мільёна сёння. Прыўзняўся з нулявой адзнакі і галкіпер БАТЭ Сяргей Верамко: яго актуальны кошт — 700 тысяч еўра.
У два разы танней каштуе Ігар Шытаў, правы абаронца зборнай Беларусі і калега Сяргея Верамко па БАТЭ. Агент футбаліста Мікалай Шпілеўскі мяркуе, што Сяргей перабярэцца ў Еўропу ў найбліжэйшы час.
Мікалай Шпілеўскі: “Зразумела, што Ігар не застанецца ў БАТЭ на ўсё жыццё. Але ў яго сур’ёзны кантракт з клубам. Так што вырашаць гэтае пытанне — прэрагатыва спадара Капскага. У Еўропе Шытавым цікавяцца. І я па-ранейшаму думаю, што ў бліжэйшай будучыні ён атрымае прапанову, якая задаволіць і яго, і клуб”.
Іншыя гульцы з лініі абароны зборнай і БАТЭ — даражэйшыя: Сяргей Сасноўскі і Аляксандр Юрэвіч каштуюць па 500 тысяч еўра, Максім Бардачоў — 1 мільён. Прыкладна такі ж трансферны кошт у нашых абаронцаў, якія гуляюць у Расіі:
— Сяргей Амельянчук, “Церак”: 400 тысяч еўра;
— Дзмітрый Молаш, “Сібір”: 800 тысяч;
— Аляксандр Мартыновіч, “Краснадар”: 800 тысяч.
А самым танным футбалістам у зборнай Беларусі застаецца абаронца магілёўскага “Дняпра” Эдуард Жаўняроў, ацэнены ўсяго ў 50 тысяч еўра.
Калі ў абароне нашай нацыянальнай каманды гуляе аж 4 футбалісты барысаўскага БАТЭ, дык у паўабароне — ніводнага! Колеры беларускіх клубаў абараняюць толькі два хаўбекі зборнай: дынамаўская звязка Антон Пуціла (750 тысяч еўра) — Сяргей Кісляк (800 тысяч еўра). Ды і тыя з’язджаюць. Першы — у “Фрайбург”, другі крыху пазней — у “Рубін”.
У лініі паўабароны гуляе самы дарагі футбаліст зборнай Беларусі, Аляксандр Глеб. У ліпені 2008 года яго кошт дасягнуў 19 мільёнаў еўра! На піку кар’еры Глеба “падпісала” “Барселона”. І за 2 гады, якія ён праседзеў на каталонскай лаўцы запасных і прабегаў у “Штутгарце” на правах арэнды, ён паставіў яшчэ адзін рэкорд: патаннеў на 12 мільёнаў!
Сёння Аляксандр Глеб каштуе менш, чым нават у 2004-м, калі яшчэ гуляў у “Штутгарце”. Але ўшчыльную да яго не могуць падабрацца нават гульцы з лініі атакі. Бліжэйшы пераследвальнік Глеба ў паўабароне — Сяргей Крывец. Пасля таго, як яго “Лех” стаў чэмпіёнам Польшчы, кошт Крыўца ўзняўся больш чым у 2 разы, з 700 тысяч да 1 мільёна 750 тысяч.
Самыя танныя беларускія паўабаронцы — Аляксандр Кульчы і Вячаслаў Глеб — каштуюць 100 і 250 тысяч еўра адпаведна.
Бернд Штанге заявіў на матч са зборнай Францыі трох форвардаў. Лепшыя трансферныя часы Віталя Кутузава ў мінулым... Калі ў 2006 годзе ён гуляў у “Парме”, яго кошт складаў 3,5 мільёны еўра. Цяпер гэтая сума больш сціплая: нападаючы італьянскага “Бары” каштуе ўсяго 1,4 мільёна.
У 26-гадовага Віталя Радзівонава наадварот усё у будучыні. Наперадзе трэці запар сезон у групавой стадыі еўракубка, таму 900 тысяч, у якія яго ацэньваюць цяпер — гэта далёка не планка.
І, нарэшце, форвард казанскага “Рубіна” Сяргей Карніленка. Трэці па кошце гулец беларускай зборнай, пасля Аляксандра Глеба і Юрыя Жаўнова. Каштуе 2 мільёны еўра і на гэтым, здаецца, спыняцца не збіраецца.
Такім чынам, сумарны кошт гульцоў, якіх Бернд Штанге выклікаў на матч супраць французаў складае 24 мільёны 650 тысяч еўра. Для параўнання, форвард сапернікаў Карым Бензема каштуе 25 мільёнаў. І гэта яшчэ Карым крыху патаннеў пасля чэмпіяната свету. Прыкладна ў столькі ж у суме ацэньваюць Крысціяна Ківу і Развана Рата ― самых дарагіх гульцоў зборнай Румыніі, з якой мы гуляем пасля французаў.
Звесткі пра кошты футбалістаў узятыя з www.transfermarkt.de.
Варатары

Абаронцы

Паўабаронцы

Форварды

Абмен валют
Такім чынам, сумарны кошт гульцоў, якіх Бернд Штанге выклікаў на матч супраць французаў складае 24 мільёны 650 тысяч еўра. Для параўнання, форвард сапернікаў Карым Бензема каштуе 25 мільёнаў. І гэта яшчэ Карым крыху патаннеў пасля чэмпіяната свету. Прыкладна ў столькі ж у суме ацэньваюць Крысціяна Ківу і Развана Рата ― самых дарагіх гульцоў зборнай Румыніі, з якой мы гуляем пасля французаў.
Імя | Амплуа на полі | Кошт, у мільёнах еўра |
Аляксандр Глеб | паўабаронца | 7 |
Юрый Жаўноў | варатар | 2,5 |
Сяргей Карніленка | форвард | 2 |
Сяргей Крывец | паўабаронца | 1,75 |
Антон Амельчанка | варатар | 1,5 |
Віталь Кутузаў | форвард | 1,4 |
Максім Бардачоў | абаронца | 1 |
Віталь Радзівонаў | форвард | 0,9 |
Сяргей Кісляк | паўабаронца | 0,8 |
Дзмітрый Молаш | абаронца | 0,8 |
Аляксандр Мартыновіч | абаронца | 0,8 |
Антон Пуціла | паўабаронца | 0,75 |
Сяргей Верамко | варатар | 0,7 |
Ян Цігараў | паўабаронца | 0,6 |
Сяргей Сасноўскі | абаронца | 0,5 |
Аляксандр Юрэвіч | абаронца | 0,5 |
Сяргей Амельянчук | абаронца | 0,4 |
Ігар Шытаў | абаронца | 0,35 |
Вячаслаў Глеб | паўабаронца | 0,25 |
Аляксандр Кульчы | паўабаронца | 0,1 |
Эдуард Жаўняроў | абаронца | 0,05 |