Карыстальнікі Twitter на чэмпіянаце свету пакінулі 12,2 млн паведамленняў

У першым матчы зборная Бразіліі перамагла Харватыю — 3:1. У Twitter карыстальнікі з 150 краін свету пакінулі больш за 12 мільёнаў 200 тысяч паведамленняў. Яны абмяркоўвалі ход гульні, вынік, небяспечныя моманты. Дасталося і арбітру матча, японцу Юіці Нісімуры, які прызначыў спрэчны пенальці ў браму харватаў.



А бразілец Неймар, які забіў два галы, быў самым папулярным сярод заўзятараў у сацсетках. Толькі падчас паядынка форвард набыў больш за 165 тысяч падпісчыкаў. Паведамленні Неймара ў Twitter цяпер чытаюць каля 11 мільёнаў чалавек, інфармуе БЕЛТА.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі