Касцевіч: Пенсіі ў 2019-м у Беларусі вырастуць на 14%
Пенсіі ў 2019-м у Беларусі вырастуць на 14%. Пра гэта ў аўторак распавяла журналістам у Палаце прадстаўнікоў міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Колькі будзе павышэнняў, міністр працы і сацыяльнай абароны не ведае. Паводле яе слоў, павышэнне пенсій будзе залежыць ад таго, як сфармуецца даходная частка бюджэту. "Але тое, што не менш аднаго разу [павысяцца], гэта адназначна", — сказала Касцевіч.
Палата прадстаўнікоў прыняла адразу ў двух чытаннях праект закона аб бюджэце фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Прадстаўляла яго міністр працы і сацыяльнай абароны. На наступны год агульная сума даходаў складае 15054,5 млн рублёў, выдаткі — 14830,7 млн. У асноўным сродкі пойдуць на пенсійнае забеспячэнне. У дэпутатаў не ўзнікла да пытанняў ці ўдакладненняў.