Касцюмы для эратычных гульняў трапілі і ў барысаўскі гандаль

Касцюмы для ралявых эратычных гульняў трапілі ў краму канфіскаваных тавараў на Нова-Барысаўскім рынку, паведамляе Электронны Барысаў. На вітрыне побач з дзіцячымі цацкамі і школьна-пісьмовымі прынадамі выстаўленыя касцюмы медсястры, афіцыянткі, сцюардэсы, а таксама сэксуальны ўбор зайчыка. Раней там прадаваліся таксама касцюмы паліцыянта і німфеткі-школьніцы, але іх ужо раскупілі. Са словаў прадаўца, тавар для сэксуальных забаваў у Барысаве запатрабаваны: за пару месяцаў распрадалі амаль усё, цяпер на паліцах толькі рэшткі. Кошт не такі ўжо нізкі. Напрыклад, убранне сэксуальнай медсястры каштуе 130 700 рублёў.

Днямі такія ж самыя тавары выкінулі на продаж у віцебскай краме канфіскату. Пры гэтым пастанова ўраду №18 ад 8 траўня 2007 году прадугледжвае: продаж прадукцыі сэксуальнага прызначэння ажыццяўляецца толькі ў спецыяльна прызначаных для гэтага гандлёвых аб’ектах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі