Касманаўт Алег Навіцкі згадаў пра "зялёных чалавечкаў"

"Зялёныя чалавечкі" не падляталі"

"Зялёныя чалавечкі" не падляталі" / pixabay.com

Касманаўт Алег Навіцкі падчас наведвання Віцебска згадаў пра "зялёных чалавечкаў". "Перыядычна наведвае думка, што, магчыма, дзесьці ў нейкай галактыцы ёсць жыццё, — цытуе яго словы vitbichi.by. — Але зялёныя чалавечкі да нас не падляталі. Калі б падляталі, нас ужо спісалі б".

На гэты раз Навіцкі быў без літары Z на майцы, але з зоркай героя РФ.

Алег Навіцкі — ураджэнец Чэрвеня ў Мінскай вобласці. Ён вучыўся ў Расіі, стаў лётчыкам, служыў у расійскай арміі, ваяваў у Чачні. У 2006 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына. Упершыню паляцеў у космас у траўні 2012 года. Гэтай вясной быў на МКС разам з Марынай Васілеўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі