Касманаўты зварылі каву эспрэса на борце МКС (фота)
Піць яе давялося са спецыяльнага посуду, прызначанага для бязважкасці.
Італьянская касманаўтка Саманта Крыстафарэці зварыла на борце Міжнароднай касмічнай станцыі каву эспрэса. Пакаштаваць напой можна было з кубка, распрацаванага спецыяльна для бязважкасці.
Кавамашыну на борт МКС даставіў грузавы карабель Dragon кампаніі SpaceX 13 красавіка. Апарат распрацаваны кампаніямі Lavazza, Argotec і Еўрапейскім касмічным агенцтвам. Ён зроблены цалкам са сталі і важыць каля 20 кілаграмаў, паведамляе medusa.io
Фота: Twitter