Каталіцкія біскупы дабраславілі велікодныя стравы (фота)

Каталіцкія біскупы дабраславілі велікодныя стравы (фота)

Каталіцкія біскупы дабраславілі велікодныя стравы ў некалькіх парафіях Мінска і яго прыгарадаў. 31 сакавіка, у Вялікую суботу, яны далучыліся да набажэнстваў і памаліліся разамз вернікамі, паведамляе сайт catholic.by

Вялікая субота — дзень, калі вернікі чакаюць у малітве ўваскрасення Пана. Таксама ў гэты дзень яны ідуць у святыню, дзе здзяйсняецца дабраславенне велікодных яек і булак.

Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава).

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у парафіі Св. Сымона і Алены (Чырвоны Касцёл).

Біскуп Юрый Касабуцкі ў парафіі Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі