Каталіцкія біскупы ў Мінску не будуць бласлаўляць стравы на велікодны стол
У Мінску каталіцкія святары не будуць свянціць стравы на велікодны стол у Вялікую суботу 11 красавіка. Пра гэта паведамляецца на сайце Мінска-магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла.
Бласлаўляць стравы меліся арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юрый Касабуцкі. Аднак Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі вырашыла адмовіцца ад гэтага абраду ў сталічных парафіях, каб пазбегнуць вялікіх збораў людзей ва ўмовах пандэміі каранавіруса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.