Католікам адмовілі ў тым, каб зрабіць 1 лістапада выхадным днём

Католікам адмовілі ў тым, каб зрабіць 1 лістапада выхадным днём

Беларускім католікам адмовілі ў тым, каб зрабіць 1 лістапада, Дзень усіх святых, выходным днём. Адпаведны адказ атрымала Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў на чале з Тадэвушам Кандрусевічам, якая і выступіла з ініцыятывай. 

Як паведамляецца на афіцыйным партале рымска-каталіцкай царквы Catholic.by, адказ арцыбіскупу прыйшоў за подпісам ўпаўнаважанай па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце міністраў Алены Радчанка. У ім гаворыцца, што з усіх дзяржаўных святаў, абвешчаных непрацоўнымі днямі ў Беларусі, тры з’яўляюцца рэлігійнымі: Божае Нараджэнне — каталіцкае і праваслаўнае, а таксама Радаўніца. З’яўленне яшчэ аднаго непрацоўнага дня для католікаў, на думку чыноўнікаў, можа падштурхнуць вернікаў іншых канфесій да падобных зваротаў на адрас кіраўніка краіны і ўрада. Беручы пад увагу гэтыя аргументы, апарат упаўнаважанага лічыць немэтазгодным абвяшчаць 1 лістапада непрацоўным днём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі