Кава можа глабальна падаражэць — The Wall Street Journal

У Бразіліі неўраджай кавы / pixabay.com​
У Бразіліі неўраджай кавы / pixabay.com​

Кава можа глабальна падаражэць, піша The Wall Street Journal са спасылкай на вытворцаў. У Бразіліі, якая з'яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком зерня, дрэнны ўраджай. Сёлета праз наступствы засухі і мароз мяркуецца, што кампаніі збяруць у два разы менш кававага зерня, чым чакалася.

У мінулым годзе цана кававых ф'ючарсаў падымалася вышэй за $2 за фунт. Гэта было ўпершыню з 2014 года. Цэны тады падскочылі праз рэзкае падзенне тэмпературы ў шэрагу бразільскіх штатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі