Кавалькова: здрады няма — Святлану змусілі з’ехаць з краіны шантажом
Галоўнай нечаканасцю 11 жніўня стаў выезд у Літву кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. І з’яўленне двух відэа з яе ўдзелам. У адным Святлана тлумачыць прычыны свайго ад’езду, у другім — заклікае людзей не выходзіць на акцыі пратэсту і не правакаваць сілавікоў.
Ці быў гэты ад’езд Святланы Ціханоўскай загадзя падрыхтаваным? Ці можна яе ўчынак успрымаць як здраду тым, хто за ёй пайшоў? Як сёлетняя выбарчая кампанія змяніла беларусаў і ці незваротныя гэтыя змены?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае Вольга Кавалькова, давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.