Казахстан паведаміў умову, пры якой гатовы прадаваць нафту Беларусі

Казахстан паведаміў умову, пры якой гатовы прадаваць нафту Беларусі

Казахстан гатовы прадаваць Беларусі нафту, калі наша краіна будзе плаціць экспартную пошліну. Пра гэта заявіў віцэ-міністр гандлю і інтэграцыі Казахстана Кайрат Тарэбаеў.

"Наша краіна, калі экспартуе нафту, выкарыстоўвае мытную пошліну. На нафту яна ў памеры $60 за тону і каля $30 — за перапрацаваны прадукт", — перадае БЕЛТА словы Тарэбаева.

Казахстанскі віцэ-міністр паведаміў, што Беларусь таксама павінна будзе заплаціць гэтую пошліну — "каб не было ператокаў нафты з Казахстана ў Еўрапейскі саюз праз яе тэрыторыю". Гэткім чынам Казахстан абараняе свой рынак ад рээкспарту нафты. 

Тарэбаеў паведаміў, што Беларусь хоча купіць у Казахстана 3,5 мільёна тон нафты. Па яго падліках, без гэтай пошліны страты казахстанскага боку складуць каля 200 мільёнаў долараў. 

Чыноўнік дадаў, што перамовы паміж краінамі працягваюцца. Пагадненне пра пастаўкі нафты будзе падпісанае, як толькі беларускі бок падасць механізм гарантавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі