Казулін: "Зараз мы можам глядзець у будучыню з большым аптымізмам"
Беларускі палітык Аляксандр Казулін, які знаходзіцца цяпер у Празе ў складзе дэлегацыі лідэраў беларускага дэмакратычнага руху, падзяліўся Еўрарадыё сваімі ўражаннямі ад сустрэч з чэшскімі палітыкамі і дзяржаўнымі дзеячамі. Аляксандр Казулін: "Зараз мы можам глядзець у будучыню з большым аптымізмам, чым было раней. Чэшскія ўлады, якія старшыньствуюць у Еўразвязе, дэманстратыўна дэкларуюць, што дыялог павінен весціся не толькі з беларускай уладай, але і з беларускай дэмакратычнай супольнасцю. І чэшскі прэм'ер-міністр, і міністр замежных спраў, і сябры камітэта па замежных справах чэшскага парламента паказвалі, што яны бачаць месца дэмакратычнай апазіцыі ў гэтым дыялогу. І што не можа гэты дыялог весціся, калі не прытрымлівацца маральных каштоўнасцяў і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Гэта было галоўнае".
На думку Казуліна, тое, што Лукашэнка не прыехаў на саміт у Прагу — гэта "маральная перамога ўсёй дэмакратычнай супольнасці, якая дамагалася гэтага".
На думку Казуліна, тое, што Лукашэнка не прыехаў на саміт у Прагу — гэта "маральная перамога ўсёй дэмакратычнай супольнасці, якая дамагалася гэтага".