КБ "Сухой": Беларусы павінны былі мадэрнізаваць самалёт разам з намі
У эксклюзіўным інтэрв'ю Еўрарадыё расійскія распрацоўшчыкі знішчальніка Су-27 выказалі меркаванне, што беларускія прадпрыемствы эканомяць на мадэрнізацыі расійскай тэхнікі
“Мінск даўно займаецца няўзгодненай з галоўнай кампаніяй мадэрнізацыяй авіятэхнікі ў разліку на пакупнікоў у краінах трэцяга свету (то бок ставіць абсталяванне на свой страх і рызыку). Магчыма, інцыдэнт з СУ-27 у Радаме — якраз з гэтага шэрагу”, — такая інфармацыя з'явілася на днях у расійскай газеце "Известия" са спасылкай на неназванага эксперта КБ “Сухой”.
Аднак у галоўным офісе канструктарскага бюро Еўрарадыё распавялі, што падобных афіцыйных заяваў яны не рабілі.
Супрацоўнік КБ “Сухой”: “Гэта было нейкае неафіцыйнае меркаванне кагосьці з супрацоўнікаў нашага КБ, што дадзеная тэхніка магла быць мадэрнізаваная кімсьці, хто не мае афіцыйнай ліцэнзіі і дастатковага досведу для гэтай справы, што і магло паўплываць на аварыю самалёту. Але гэта было ўсяго толькі меркаванне”.
Тым не менш, у КБ згаджаюцца, што мадэрнізацыя беларускіх самалётаў праходзіць з парушэннем нормаў. Усе тэхнічныя змены канструкцыі самалётаў, распрацаваных на “Сухім” павінны праходзіць з узгадненнем гэтых зменаў з цэнтральным бюро.
Супрацоўнік КБ “Сухой”: “Яны павінны былі звяртацца ў нашае канструктарскае бюро і разам з распрацоўшчыкамі самалёта праводзіць мадэрнізацыю. То бок, тыя, хто самалёт стварыў, яны ж самі пакуль стваралі самалёт, гэта ж справа не аднаго году, а таму ім лепей відаць, дзе, што, чаго там можна палепшыць і дапоўніць”.
Прычына ж таго, што наш ваенны прамысловы комплекс праводзіць мадэрнізацыю самалётаў з парушэннем нормаў аказаўся даволі банальным — беларускія прадпрыемствы эканомяць грошы.
Супрацоўнік КБ “Сухой”: “Эканомія, эканомія. Таму што глядзіце, у іх свой бізнэс, яны самі хочуць зарабляць грошы. Калі да кагосьці звяртацца з прапановай аб супрацоўніцтве, з кімсьці трэба дзяліцца грашыма. Адпаведна, гэта змяншае долю, якую сам атрымліваеш. Усё гэта пытанне грошай”.
А ці сапраўды наш ВПК эканоміць на мадэрнізацыі, даведацца так і не атрымалася. Да канца следства па аварыі беларускага СУ-27 у Польшчы даваць каментары ў Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце адмаўляюцца.
Фота — nnm.ru