КДБ затрымаў дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Мінтрансу за хабар

КДБ затрымаў дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Мінтрансу за хабар

Камітэт дзяржаўнай бяспекі паведамляе пра затрыманне дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Уладзіміра Косціна. Яно адбылося 20 сакавіка. 

Косціна затрымалі пры атрыманні хабару ў 3500 долараў. Таксама спецслужбы затрымалі хабарадаўцу — кіраўніка адной з камерцыйных структур. За гэтыя грошы Косцін мусіў вырашыць пытанні, якія ўваходзяць у яго службовую кампетэнцыю.

На затрыманых пачалі крымінальныя справы. Абодвух узялі пад варту і змяцілі ў СІЗА КДБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі