КДБ затрымаў кіраўнікоў мэблевай кампаніі "ЗОВ"

Камітэт дзяржбяспекі арыштаваў кіраўніцтва буйной мэблевай кампаніі "ЗОВ". Як паведамляе прэс-служба КДБ, група арганізавала схему незаконнай гаспадарчай дзейнасці. Затрыманых падазраюць у атрыманні "ценевых" прыбыткаў, якія потым выводзіліся за мяжу, і нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.

Па звестках КДБ, у злачунную групу ўваходзілі прадстаўнікі кіраўніцтва групы кампаній "ЗОВ", а таксама шэрагу камерцыйных структур. У свёй схеме яны выкарыстоўвалі "ілжэпрадпрымальніцкія" структуры, зарэгістраваныя ў Беларусі і за мяжой.

На ўдзельнікаў злачыннай групы КДБ пачаў шэраг крымінальных спраў за ўхіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры.

Паведамляецца, што праваахоўнікі канфіскавалі так званую "чорную" бухгалтэрыю ды іншую дакументацыю. Акрамя таго, накладзены арышт на дарагія аб'екты нерухомасці, транспартныя сродкі і банкаўскія рахункі падазраваных.

Саміх затрыманых змясцілі ў СІЗА КДБ.

Як удакладняе прэс-служба КДБ, само прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме — для гэтага кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама прыняло неабходныя меры.

Фота — periskop.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі