КДК вінаваціць "Газпрам" у датычнасці да дзейнасці Віктара Бабарыкі

КДК вінаваціць "Газпрам" у датычнасці да дзейнасці Віктара Бабарыкі

Затрыманне Віктара Бабарыкі не звязанае з прэзідэнцкай кампаніяй, заявіў старшыня Камітэта дзяржкантролю Іван Церцель. "Гэтыя падзеі паміж сабой ніяк не звязаныя. Камітэт дзяржаўнага кантролю дзейнічае ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама выконвае абавязацельствы Беларусі перад сусветнай супольнасцю па супрацьдзеянні адмыванню грошай, атрыманых незаконным шляхам", — перадае БЕЛТА ягоныя словы.

Церцель пракаментаваў словы Бабарыкі, што грошы, знойдзеныя ў затрыманых па гэтай справе, належаць яму. Па словах кіраўніка КДК, затрыманыя даюць паказанні, быццам гэтыя грошы былі незаконна выведзеныя з Беларусі праз сістэму афшораў, а потым размеркаваныя паміж удзельнікамі групы ў адпаведнасці з раней агаворанымі адсоткамі.

Заявы Бабарыкі ён назваў спробай гульні ў высакароднасць. 

"Мы ў сваю чаргу ведаем, што лялькаводы, якія стаяць за яго дзейнасцю, асцерагаюцца, што нашы дзеянні прывядуць да атрымання даных і пацвярджэння іх дачынення да гэтай супрацьпраўнай дзейнасці. Такімі асобамі з'яўляюцца, мы ведаем, вялікія начальнікі ў "Газпраме", а, можа быць, і вышэй", — заявіў Церцель.

Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда затрымалі 18 чэрвеня. Адбыўся іх допыт у Камітэце дзяржкантролю. Пазней старшыня КДК паведаміў, што прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыку падазраюць у арганізацыі супрацьпраўнай дзейнасці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі