Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі "Сібір"
На "Мінск-Арэне"
Хакеісты мінскага "Дынама" правялі апошні матч хатняй серыі ў чэмпіянаце КХЛ. Яны абыгралі ў авертайме навасібірскую "Сібір" — 3:2 (0:1, 2:1, 0:0, 1:0). Шайбы ў мінчукоў закінулі Ягор Борыкаў, Крыс Цірні і Віталь Пінчук.
12 студзеня "Дынама" чакае гасцявая гульня з "Аўтамабілістам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.