Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі "Куньлунь" у хатнім матчы
Мінскія дынамаўцы / hcdinamo.by, ілюстрацыйнае фота
30 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" на "Мінск-Арэне" ў рамках чэмпіянату КХЛ прымалі пекінскі "Куньлунь".
Гульня скончылася перамогай гаспадароў з лікам 3:2 (1:1, 1:1, 1:0). У "зуброў" шайбамі адзначыліся Нік Мерклі, Раман Гарбуноў і Брэндан Козун. У гасцей — Герман Тачылкін і Іван Лісін.
Беларускі клуб мае 59 ачкоў і займае сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, уваходзячы ў зону плэй-оф. Да завяршэння рэгулярнага чэмпіянату КХЛ застаецца 10 гульняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.