Хакеісты жлобінскага "Металурга" трэці год запар выйгралі чэмпіянат Беларусі

Хакеісты "Металурга" сталі чэмпіёнамі Беларусі

Хакеісты "Металурга" сталі чэмпіёнамі Беларусі / ХК "Металург"

Хакеісты жлобінскага "Металурга" выйгралі чэмпіянат Беларусі.

16 красавіка яны правялі чацвёрты фінальны матч у Экстралізе і выйгралі ў "Брэста" з лікам 4:0.

У фінальнай серыі чэмпіянату "Металург" выйграў усе чатыры матчы. Хатнія паядынкі жлобінская каманда выйграла з лікам 6:1 і 3:1. А на выездзе "сталявары" перамаглі з лікам 3:2 (авертайм) і 4:0.

Год таму хакеісты "Металурга" ў фінале чэмпіянату святкавалі перамогу над гродзенскім "Нёманам" (4:3), а ў 2022-м — над "Юнацтвам" (4:3). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі