Хакеры ўзламалі дзяржпартал РБ па працы з электроннымі рахункамі-фактурамі

Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота

Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Хакеры працягваюць узломваць беларускія дзяржаўныя парталы. Нядаўна Еўрарадыё паведамляла пра выяўленую ў адкрытым доступе базу кліентаў "Белдзяржстраху".

Цяпер хакеры атрымалі базу даных дзяржаўнага партала, прызначанага для працы з электроннымі рахункамі-фактурамі vat.gov.by, піша спецыялізаваны рэсурс "Уцечкі інфармацыі".

Хакеры з групы DumpForums паказалі прыклады атрыманых даных. З іх можна даведацца прозвішча, імя, назвы арганізацый, пасады, хэшаваныя паролі, адрасы электроннай пошты (каля 125 тысяч унікальных), тэлефоны (каля 10 тысяч унікальных). Пры гэтым інфармацыя свежая: даныя датуюцца 26 кастрычніка 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі