"Хезбала" выпусціла па Ізраілі больш за 320 ракет
Ракеты "Хезбалы" над Ізраілем
Ізраіль уночы нанёс удары па пазіцыях "Хезбалы" ў Ліване. Гэта здарылася пасля таго, як была выяўленая падрыхтоўка да маштабнай атакі з ліванскага боку.
У адказ "Хезбала" выпусціла па Ізраілі больш за 320 ракет. Там заявілі, што гэта была першая частка адказу за ўдар па прыгарадзе Бейрута, у выніку якога 30 ліпеня быў забіты вайсковы камандзір "Хезбалы" Фуад Шукр.
Улады Ізраіля аб'явілі рэжым "асаблівай сітуацыі" на 48 гадзінаў, паведамляе газета Times of Israel са спасылкай на міністра абароны краіны Яава Галанта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.