Хлопец з плакатам "Ратуйце": я перадаваў запіску свайму куратару
Студэнт, які падчас выступу Аляксандра Лукашэнкі падымаў плакат з надпісам "Ратуйце", — першакурснік спецыяльнасці "Біятэхналогія" БДУ Раман.
У каментары парталу tochka.by хлопец распавёў, што адбылося. Па яго словах, ён не змог павячэраць учора, а сёння зранку праспаў, таму не паспеў і паснедаць.
"К канцу трансляцыі адчуванні ў жываце былі зусім нядобрыя. Я напісаў свайму куратару "Ратуйце" ў мэсэнджар, але ён не адрэагаваў. Тады я і напісаў у нататніку", — кажа студэнт. Акурат у гэты момант камера стала здымаць, бо пытанне задаваў хлопец, які сядзеў перад ім.
"Калі прыгледзецца, то ў канцы відаць, як я перадаю запіску свайму куратару, які сядзеў наперадзе мяне", — дадае Раман.
Цяпер першакурснік перажывае — вельмі не хоча, каб яго вучоба на біяфаку скончылася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.