Хрэнін паскардзіўся Кітаю на чужыя дроны ў беларускім небе

Віктар Хрэнін

Віктар Хрэнін / БелТА

Міністр абароны Віктар Хрэнін у размове з Цэнтральным тэлебачаннем Кітая паскардзіўся на парушэнне паветранай прасторы Беларусі, піша reform.news. Сітуацыю на беларуска-ўкраінскай мяжы ён назваў "напружанай":

"Мы бачым, што на сённяшні дзень з боку Украіны засяроджаны даволі вялікі кантынгент. Мы бачым, што супраць нас пастаянна вядзецца разведка, праходзяць правакацыі ў выглядзе парушэння нашай дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы рознымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі".

Пры гэтым міністр зноў не агучыў, каму насамрэч належаць дроны, якія сталі частымі гасцямі ў небе над Беларуссю. Затое сказаў, што праз беспілотнікі і сітуацыю ў Курскай вобласці Мінабароны павялічыла групоўку вайскоўцаў на паўднёвым напрамку.

Пачынаючы з ліпеня ў Беларусь пастаянна залятаюць расійскія "шахеды". Некалькі з іх былі знішчаны беларускай СПА. Дарэчы, надоечы за гэта беларускае Мінабароны пахваліў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі