Кіеўская міліцыя пакуль пакінула ў спакоі кватэру беларускага журналіста

Але адбылося гэта толькі пасля таго, як прыехаў нарад, выкліканы ім. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сам Аляксандр Цынкевіч.
Нагадаем, у Кіеве праваахоўнікі праваахоўнікі спрабавалі ўзламаць уваходныя дзверы ў кватэру беларускага апазіцыянера Аляксандра Цынкевіча, які з'яўляецца акрэдытаваным журналістам газеты "Народная Воля". Цынкевіч заявіў праваахоўнікам, што ён з'яўляецца замежным грамадзянінам і ў кватэры знаходзяцца малалетнія дзеці. Журналіст быў гатовы кантактаваць з міліцыяй у прысутнасці консула Беларусі. Тым не менш, міліцыянты не пагаджаліся на гэта.

Цынкевіч: "У адказ на гэта я выклікаў па "гарачым нумары" міліцыю. Сказаў, што да мяне ў кватэру спрабуюць уварвацца невядомыя людзі. Калі нарад прыехаў, яны спынілі свае дзеянні".

Цынкевіч склаў зварот у МУС Украіны пра парушэнне закону. Першая група міліцыянтаў паабяцала дзейнічаць далей згодна з законам і звярнуцца праз МЗС Украіны, дзе акрэдытаваны журналіст. Як высветлілася, гэта былі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Пасля сыходу нараду міліцыі яны пагражалі беларускаму журналісту, што ён стане "другім Гангадзэ".

Міліцыянты заяўляюць, што нумар хатняга тэлефона журналіста праходзіць па справе пра выпуск у Крыме фальшывага выдання "КоммерсантЪ" сёлета ў кастрычніку. Тады ў некаторых крымскіх гарадах быў распаўсюджаны падроблены нумар расійскай газеты. Ён быў накіраваны на дыскрэдытацыю прэм'ер-міністра Крыма, лідара мясцовай арганізацыі Партыі рэгіёнаў Васіля Джарты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі