Кіраўніцтва "Магілёўаблаўтатранса" пакаралі за няведанне беларускай мовы

На беларускамоўную скаргу намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігара Барысава прадстаўнік дзяржаўнага прадпрыемства адказаў па-руску. Як распавядала Еўрарадыё, грамадскі актывіст скардзіўся, што кіроўцы аўтобусаў “Магілёўаблаўтатранса” вывешваюць на лабавым шкле расійскія сцяжкі.



У выніку інжынер па бяспецы дарожнага руху Аржанікаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці і атрымаў вымову. На намесніка генеральнага дырэктара Скварцова пачалі дысцыплінарную вытворчасць, а сам гендырэктар Васілеўскі атрымаў афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння закона.



Раней аблвыканкам афіцыйным лістом праінфармаваў, што інжынер Аржанікаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці – яму вынесена заўвага.



Фота — 34mag.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі