Кіраўніцтва Партыі БНФ згубіла кантроль над партыйным сайтам

У інтэрнэце з'явіліся паведамленні, што Партыя БНФ збіраецца рэгістраваць афіцыйны сайт на новае даменнае імя.
Адміністраваць цяперашні сайт pbnf.org кіраўнікі партыі не могуць, бо не маюць да яго ўсіх неабходных пароляў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік партыі Аляксей Янукевіч:

Янукевіч: “На дадзены момант невядома, у каго знаходзяцца асноўныя паролі кіравання гэтым сайтам. Папярэднія кіраўнікі кажуць, што не маюць і ніколі не мелі іх. Пры гэтым нехта заходзіць на сайт, карыстаючыся гэтымі паролямі і кіруе ўзроўнямі доступу”.

Па словах Янукевіча, сайт існуе з 2002 года. Аднак па партыйных дакументах немагчыма выявіць, каму даручалася праца над ім.

Яснасць у пытанні, кажа лідэр партыі, мог бы ўнесці Франак Вячорка, але ён цяпер у войску і датэлефанавацца да яго партыйнае кіраўніцтва пакуль што не змагло.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі