Кіраўніцу "Лігі Вольных Стралкоў" знайшлі забітай
Ганна Сардэчкіна знікла ў Мінску 12 жніўня пры невядомых абставінах.
Ад таго часу яе шукалі праваахоўнікі і валанцёры. Толькі сёння знайшлі цела 27-гадовай жанчыны. Паводле звестак Пашукова-выратавальнага атрада "Анёл", злачынца ўжо затрыманы, ідзе следства. Іншыя абставіны трагічнага здарэння пакуль невядомыя.
У загінулай застаўся маленькі сын, адзначае партал tut.by. Ганна Сардэчкіна была інструктурам па стральбе з традыцыйнага лука і кіравала клубам "Ліга Вольных Стралкоў" (у яго ўваходзяць і аматары, і прафесіяналы).
Фота з сацыяльных сетак