Мінчук расказаў у судзе, чаму задушыў і пасёк на кавалкі сваю былую жонку

Нагадаем, што мінчанка, кіраўніца клуба лучнікаў-аматараў Ганна Сардэчкіна знікла 12 жніўня мінулага года. Праз два дні ў міліцыю з заявай пра яе знікненне звярнуўся яе былы муж, які пазней стаў падазраваным у забойстве. Падчас расследавання ён прызнаўся ў злачынстве і паказаў, дзе схаваў парэшткі забітай.

Высветлілася, што жанчына спачатку была задушаная, пасля яе цела пасеклі на кавалкі. Частку астанкаў знайшлі ў пакетах на дне Цнянскага водасховішча, а частка была закапаная.

Абвінавачаны па справе, былы муж Сардэчкінай Канстанцін Казлоў цалкам прызнаў сваю віну. Падчас допыту ён расказаў, што пасля разводу у яго з жонкай "узнікалі сваркі на глебе непрыязных адносін" і гэта перашкаджала яго "нармальным адносінам з малалетнім сынам".



Казлоў заявіў хадайніцтва аб тым, каб судовы працэс быў закрытым, аднак суд не задаволіў хадайніцтва.



"Интерфакс-Запад" паведамляе, што Канстанцін Казлоў мае вышэйшую адукацыю, да затрымання працаваў вядучым інжынерам-праграмістам ў адным з унітарных прадпрыемстваў сталіцы. За кратамі ён знаходзіцца ад 20 жніўня 2013-га.
 

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі