Падчас забойства Ганны Сардэчкінай яе сын быў у суседнім пакоі
Хлопчык глядзеў мультфільмы.
Ганна Сардэчкіна, інструктурка па стральбе з традыцыйнага лука, кіраўніца клуба "Ліга Вольных Стралкоў", знікла ў Мінску 12 жніўня. 21 жніўня стала вядома, што жанчыну задушылі, а пасля яе цела было пасечанае на кавалкі. Астанкі знайшлі ў пакетах на дне Цнянскага вадасховішча. У забойстве і расчляненні цела 27-гадовай мінчанкі падазраецца яе былы муж, якога затрымалі супрацоўнікі міліцыі (дарэчы, менавіта ён падаваў заяву пра знікненне былой жонкі).
Падазраванаму ў жахлівым забойстве Сардэчкінай прызначылі экспертызу
"Комсомольская правда в Беларуси" паведамляе некаторыя падрабязнасці гучнай справы.
Высветлілася, што былы муж Ганны Канстанцін (ён, дарэчы, працаваў праграмістам) каля двух гадоў не жыў з сям'ёй, ён пакінуў былой жонцы кватэру і дзіця ды практычна не падтрымліваў з імі адносіны. Аднак паўгода таму вярнуўся і стаць жыць разам з былой жонкай і сынам. Вадзіў хлопчыка ў дзіцячы садок. У момант жахлівага забойства іх чатырохгадовы сын быў у суседнім пакоі...
Паводле непацверджанай інфармацыі, Канстанцін неаднаразова пагражаў былой жонцы і падымаў на яе руку.
Фота — kp.by