Кіраўнік Абхазіі прызнаўся, што вывучыў беларускую мову

Абхазія / pixabay.com
Абхазія / pixabay.com

Кіраўнік Абхазіі Аслан Бжанія прызнаўся, што вывучыў беларускую мову. І адбылося гэта яшчэ ў дзяцінстве. "У маім родным сяле Тамыш быў піянерскі лагер, дзе адпачывалі дзеці з Беларусі, цытуе яго ўспаміны apsadgil.info. — Мяне ў маленькім узросце адправілі ў гэты лагер, каб я вывучыў рускую мову. У выніку, калі я вярнуўся, высветлілася, што я вывучыў не рускую, а беларускую мову".

Абхазія — частка Грузіі, якая пасля грузінска-расійскай вайны 2008 года аб'явіла сваю "незалежнасць". Аднак прызнае яе фактычна толькі Расія. Не прызнае так званую "Рэспубліку Абхазію" і Беларусь. Аднак у верасні туды прыязджаў Аляксандр Лукашэнка. Еўрасаюз асудзіў візіт, а Грузія выказала пратэст. Цяпер жа ў Абхазію прыехала дэлегацыя "парламенцкага сходу Беларусі і Расіі" (у яе складзе — сумнавядомы Дзмітрый Баскаў). Яна якраз сустракалася з "прэзідэнтам" Бжанія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі