Кіраўнік амерыканскай дыпмісіі спадзяецца, што акцыя ў Мінску будзе мірнай

Часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур спадзяецца, што акцыя апазіцыі ў Мінску пройдзе мірна, а ўлады будуць рэагаваць на сітуацыю з прафесіяналізмам і стрымана. Пра гэта дыпламат заявіў у каментары БелаПАН падчас назіранняў за акцыяй. Па словах дыпламата, пакуль што і дэманстранты, і ўлады паводзяць сябе міралюбна. Разам з тым ён звярнуў увагу на тое, што група дэманстрантаў пайшла ў напрамку Кастрычніцкай плошчы, па маршруце, забароненым уладамі.

За ходам акцыі таксама назіраюць прадстаўнікі мінскага офіса АБСЕ, а таксама супрацоўнікі амбасадаў Чэхіі, якая старшынюе ў ЕС, Вялікабрытаніі, Францыі, Польшчы, Літвы і Латвіі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі