Кіраўнік беларускага МЗС упершыню за 11 гадоў наведае Латвію
Міністр замежных спраў Латвіі Марыс Рыекстыньш на наступным тыдні плануе правесці сустрэчу з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Беларусі Сяргеям Мартынавым і абмеркаваць з ім двухбаковыя адносіны дзвюх краін.
Як паведамляе агенцтва LETA, візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Рыгу пачнецца 22 красавіка. Мартынаў таксама плануе сустрэцца з прэм'ер-міністрам Латвіі Валдзісам Дамброўскісам.
Regnum адзначае, што прыезд Сяргея Мартынава стане першым за 11 гадоў афіцыйным візітам міністра замежных спраў нашай краіны ў Латвію.