Кіраўнік беларускіх католікаў хоча сустрэцца з міністрам унутраных спраў
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 18 жніўня звярнуўся да міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева. Як піша catholic.by, каталіцкі іерарх заклапочаны лёсам людзей, затрыманых падчас акцый пратэсту.
Ён просіць дазволіць святарам наведваць людзей, затрыманых пасля прэзідэнцкіх выбараў, каб аказаць ім дапамогу, перадусім духоўную. Акрамя таго, Кандрусевіч заклікае міністра неадкладна вызваліць затрыманых.
Кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату просіць, каб міністр асабіста прыняў яго для абмеркавання цяперашняй складанай сітуацыі. Кандрусеіч хоча абмеркаваць, як у будучыні пазбегнуць насілля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.