Кіраўнік “Белчыгункапраекта” набраў хабараў на 160 тысяч долараў
Следчы камітэт перадаў у пракуратуру крымінальную справу былога дырэктара праектна-вышукальнага прадпрыемства “Інстытут “Белчыгункапраект”. Чыноўніка абвінавачваюць у шэрагу карупцыйных злачынстваў і будуць судзіць.
Як выявіла следства, абвінавачаны ў 2012-2014 гадах неаднаразова загадваў сваім падначаленым заключаць заведама нявыгадныя кантракты з камерцыйнымі фірмамі і такім чынам нанёс прадпрыемству шкоду на болей як 9 мільярдаў рублёў.
За спрыянне пэўным камерцыйным структурам ён неаднаразова атрымліваў “ганарар” — на агульную суму ў 160 тысяч долараў.
Падчас следства на маёмасць фігуранта справы быў накладзены арышт і за гэты кошт адбылася кампенсацыя шкоды на суму болей як 19 мільярдаў рублёў, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.
Фота з архіву