$470 тысяч і тры кватэры: КДБ абвінавачвае кіраўніка “Белтэлекама” ў хабарніцтве

$470 тысяч і тры кватэры: КДБ абвінавачвае кіраўніка “Белтэлекама” ў хабарніцтве

Кіраўнік “Белтэлекама” Сяргей Сівадзедаў абвінавачваецца ў хабарніцтве. Паводле інфармацыі прэс-службы КДБ, яго затрымалі за хабар ў памеры 15 тысяч еўра. Разам з Сівадзедавым затрыманы расійскі грамадзянін К.

Грошы прызначаліся “за садзейнічанне ў пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталявання”. Распачатая крымінальная справа паводле арт. арт. 430, 431 КК РБ — атрыманне і дача хабару.

Падчас следчых дзеянняў па месцы жыхарства Сівадзедава таксама знайшлі і канфіскавалі 470 тысяч долараў, атрыманых па іншых эпізодах хабарніцтва. Накладзены арышт на тры кватэры абвінавачанага ў Мінску, у тым ліку аформленыя на падстаўных асобаў, а таксама на зямельны ўчастак з жылым домам у Мінскім раёне.

Абвінавачаныя супрацоўнічаюць са следствам. Яны ўзятыя пад варту.

$470 тысяч і тры кватэры: КДБ абвінавачвае кіраўніка “Белтэлекама” ў хабарніцтве
Сяргей Сівадзедаў / БелТА

Таксама КДБ пацвердзіў затрыманне Андрэя Уцюрына, экс-намесніка сакратара Савета бяспекі і колішняга кіраўніка Службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі. Яму, як і Сівадзедаву, выстаўленае абвінавачанне ў атрыманне хабару. Грошы — $148,6 тысячы — Уцюрыну перадаваў прадстаўнік расійскай кампаніі "Г".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі