Кіраўнік Генштаба ЗША затэлефанаваў начальніку Генштаба Беларусі

Кіраўнік Генштаба ЗША затэлефанаваў начальніку Генштаба Беларусі

10 лютага адбылася тэлефонная размова начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі генерал-маёра Віктара Гулевіча са старшынёй Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных сіл ЗША генералам Маркам Мілі. Як падкрэслівае прэс-служба Мінабароны Беларусі, ініцыятыва належала амерыканскаму боку. 

Паведамляецца, што ў сваёй размове "бакі абмеркавалі пытанні бяспекі".

Варта адзначыць, што сёння пачалася актыўная фаза беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў. Яны істотна павысілі напружанасць у рэгіёне. 

Прэс-сакаратар генерала Мілі палкоўнік Дэйв Батлер удакладніў, што вайсковыя кіраўнікі абмяркоўвалі перспектывы еўрапейскай бяспекі. "Тэлефанаванне спрыяла камунікацыі паміж абодвума вайсковымі кіраўнікамі, каб паменшыць імавернасць памылак і ацаніць перспектыву еўрапейскай бяспекі", — прыводзіць яго словы інфармагенцтва Reuters.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі