Кіраўнік “Крумкачоў” пра магчымае адабранне ліцэнзіі: Я не ведаю, у чым праблема

Кіраўнік “Крумкачоў” пра магчымае адабранне ліцэнзіі: Я не ведаю, у чым праблема

Камітэт па статусах і пераходах Беларускай федэрацыі футбола мае прэтэнзіі да моладзевых і дзіцячых каманд у структуры мінскага клуба "Крумкачы". У пятніцу, 14 кастрычніка, з’явілася інфармацыя пра хадайніцтва, каб “Крумкачоў” пазбавілі ліцэнзіі для выступлення ў вышэйшай лізе. Гэтую інфармацыю Еўрарадыё пацвярджае намеснік старшыні Камітэта па статусах і пераходах федэрацыі Віктар Ступень.

Тым часам дарослая каманда “Крумкачоў” у пятніцу згуляе ў Наваполацку з “Нафтанам”.

“Я ўвогуле не валодаю гэтай інфармацыяй, хвіліну таму даведаўся пра тое, што яна з’явілася. Мы ў Наваполацку, хутка пачнецца гульня. Увечары ці заўтра будзем з гэтым разбірацца”, — каментуе Еўрарадыё навіну Дзяніс Шунто, кіраўнік “Крумкачоў”.  

Еўрарадыё: Прэтэнзія ў тым, што ў вас нібыта праблемы з моладзевымі і дзіцячымі камандамі.

Дзяніс Шунто: У нас сем каманд гуляюць у чэмпіянаце Беларусі. Заўтра —— матч з Бабруйскам. У панядзелак каманда 2001-2002 гадоў з “Дняпром” гуляе. Я не ведаю ў чым праблема. Для мяне гэта вельмі дзіўна, але мне цяпер не да таго.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі