Кіраўнік Мінгарвыканкама патлумачыў, хто вінаваты ў летніх патопах у сталіцы

Затоплены Камароўскі рынак у Мінску

Затоплены Камароўскі рынак у Мінску / Onliner

У падтапленнях вуліц у Мінску вінаватая не толькі непагадзь, але і будаўніцтва метро. Пра гэта старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў заявіў падчас паездкі ў Мінскі гандлёвы каледж.

Пры гэтым чыноўнік падкрэсліў, што вада з вуліц сыходзіць на працягу пары гадзін.

"Глабальных падтапленняў у Мінску не назіраецца, вада сыходзіць на працягу гадзіны-паўтары. Але сёлета сваю ролю адыгралі два фактары: рэкордная колькасць ападкаў і перанос вялікай колькасці сетак і камунікацый, звязаны з будаўніцтвам метро", — перадае агенцтва "Мінск-Навіны" словы Кухарава.

Чыноўнік расказаў пра штогадовыя меры, якія дазваляюць мінімізаваць падтапленні: павелічэнне дажджавых калодзежаў, ачыстка ліўневых каналізацый. "Таксама важны момант у гэтых адносінах — гэта рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў", — дадаў ён.

Як паведамлялася раней, падчас сёлетніх залеваў у Мінску затапіла ў тым ліку раёны, далёкія ад будаўніцтва трэцяй лініі метро — Нямігу (традыцыйна), Даўгабродскую, станцыі метро "Парк Чалюскінцаў", "Усход", "Пушкінская".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі