Кіраўнік Мінгарвыканкама вывучае ў Рызе досвед латвійскіх уладаў

З трохдзённым візітам у Рызе знаходзіцца выконваючы абавязкі старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Ён вывучае досвед латвійскіх уладаў па арганізацыі спартыўных спаборніцтваў высокага ўзроўню.
Таксама Ладуцька абмяркоўвае магчымасці ўдзелу прадстаўнікоў Латвіі ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у рамках падрыхтоўкі чэмпіянату свету па хакею 2014 года ў Мінску, паведамляе БелаПАН.

Запланаваная сустрэча Мікалая Ладуцькі з кіраўніцтвам Рыжскай думы, наведванне ім шэрагу мясцовых прадпрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі